МАТЭРЫЯЛЫ ДА ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ
Практычныя заняткі 1
МАЎЛЕНЧАЯ КАМУНІКАЦЫЯ ЯК ДЗЕЙНАСЦЬ
Пытанні для самакантролю
- Ахарактарызуйце структуру маўленчага акта паводле класіфікацыі Дж. Осціна.
- Акрэсліце адметныя рысы такіх тыпаў маўленчых актаў, як рэпрэзентатывы, дырэктывы, камісівы, экспрэсівы, дэкларатывы.
- Дайце характарыстыку складнікаў камунікатыўнага працэсу: нараджэнне ідэі, кадзіраванне, перадача, прыём, дэкадзіраванне, успрыманне, выкарыстанне, зваротная сувязь.
- Акрэсліце сутнасць паняццяў “мова”, “маўленне”, “маўленчая дзейнасць”.
- Дайце характарыстыку функцый мовы і іх рэалізацыі ў маўленчай дзейнасці.
Практыкаванні
Практыкаванне 1. Зрабіце канспект лекцыі Дж. Л. Осціна “Слова як дзеянне” (гл.: Старостина, Е. В. Основы теории коммуникации / Е. В. Старостина, Н. Г. Шаповалова. – Саратов, 2014. – С. 50–61).
Практыкаванне 2. Падрыхтуйце даклады па наступных тэмах (па жаданні):
- Мова жэстаў.
- Нацыянальная спецыфіка невербальных зносін.
- Спецыфіка мужчынскіх і жаночых невербальных зносін.
- Як усталяваць праўдзівасць/памылковасць у выказванні, аналізуючы невербальныя кампаненты камунікацыі?
Практыкаванне 3. Пісьмова прааналізуйце невербальныя сігналы ў апавяданні В. М. Шукшына “Экзамен” і вызначыце іх функцыі.